Класныя кіраўнікі бабруйскіх школ прадаюць квіткі на валейбол па тэлефоне

“Добраахвотна-прымусовыя” мерапрыемствы па распаўсюду квіткоў на валейбол сярод насельніцтва пачаліся ў Бабруйску. 

Нагадаем, з 28 жніўня па 5 верасня ў “Бабруйск-Арэне” пройдзе чэмпіянат Еўропы па валейболе сярод юніёраў. Паколькі ахвочых паглядзець на гульні вельмі мала (нягледзячы нават на тое, што квіток каштуе ў сярэднім каля 1000 рублёў), да распаўсюду падключылі прадпрыемствы і навучальныя ўстановы.

Як даведалася Еўрарадыё, мясцовыя прадпрыемствы атрымліваюць лісты з гарвыканкама з наступным тэкстам: “У адпаведнасці з распараджэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 29.07.2010 г. № 309-р "Аб арганізацыйна-тэхнічным забеспячэнні фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы 2010 года па валейболе сярод юніёраў" Вам неабходна забяспечыць удзел прадстаўнікоў працоўнага калектыва ў праглядзе гульняў чэмпіянату Еўропы на "Бабруйск-Арэне" у наступнай колькасці…”.

На прадпрыемствах большасць квіткоў набываюцца цэнтралізавана — у сярэднім адзін квіток на дваіх супрацоўнікаў. Як паведамілі Еўрарадыё на фабрыцы "Славянка", калі працаўнікі катэгарычна адмовяцца браць квіткі за грошы, то іх могуць "узнагародзіць" імі праз прафкам.

А вось са школьнікамі і навучэнцамі каледжаў, якія зараз на канікулах, узнікаюць праблемы. На аднаго школьніка ў абавязковым парадку прыходзіцца 2 квіткі коштам 1000 рублёў. Класным кіраўнікам даводзіцца тэлефанаваць сваім навучэнцам дадому і прасіць наведаць школу для набыцця квіткоў.




 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

21:58Бронзаваму вандроўніку ў Гомелі нацерлі нос (фота)

21:28Лукашэнка лічыць, што варта меней садзіць у турму, але болей штрафаваць

20:57Каб згуляць вяселле па-беларуску, трэба станавіцца ў чаргу

20:26Беларускія ўлады гатовыя патраціць на АЭС 9 мільярдаў долараў

19:54Мужчына забіў незнаёмую жанчыну, бо на яго найшло “зацьменне”

19:01Святлана Байкова застанецца за кратамі яшчэ на 2 месяцы

18:51Пастара хацелі аштрафаваць за хатнюю ежу

18:40Апазіцыя хоча распрацаваць шлях у Еўропу разам з уладамі

18:19Праваабаронца Вольга Карач атрымала Радэбольскую прэмію

17:48Дэпутаты перапісваюцца з Мілінкевічам

17:13Эстонскага дыпламата абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях

16:48Апазіцыя падпісала дамову пра каардынацыю дзеянняў у прэзідэнцкай кампаніі

16:12"Ліверпуль" адмовіўся купляць Аляксандра Глеба

15:47Літва атрымала новую інфармацыю пра затрыманага коннага паліцыянта

15:36Маляванне крэйдай на асфальце караецца штрафам у 700 тысяч

14:14Беларускія мытнікі затрымалі 3 тоны неаформленых спартовых анаболікаў

13:52Забараняць вувузелы ў Беларусі пакуль не плануюць

13:32У чэмпіёнскай гонцы WTA Азаранка вярнулася ў першую дзясятку тэнісістак

13:22Мінскія ўлады шукалі ў царкве сталоўку для бяздомных

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>