У Брэсце суд не стаў разглядаць “справу нямытай спецвопраткі”

Рыгор Варвашэвіч, былы супрацоўнік фірмы “Еўраэлектрабуд–Брэст”, атрымаў 2 верасня ад суда Ленінскага раёну горада Брэста адмову ў пазове супраць прадпрыемства, на якім працаваў цягам 11 месяцаў. Ён хацеў спагнаць з фірмы 992 тысячы рублёў. Сюды ўваходзілі кошт мыцця спецвопраткі, кошт мыла, якое не выдавалі працаўнікам, і адшкадаванне за маральныя пакуты.

Нагадаем, увесну пры звальненні наймальнік адмовіўся прымаць ад Варвашэвіча спецвопратку. Чалавека змушалі памыць яе, а боты згаджаліся браць толькі з даведкай са скурвендыспансера, што Варвашэвіч здаровы.

У судзе спадар Варвашэвіч спасылаўся на рэагаванні абласной інспекцыі працы і Кодэкс аб працы. Паводле працоўнага заканадаўства, спецвопратку абавязаны мыць наймальнік, ён сама павінен забяспечваць працаўнікоў сродкамі гігіены. “Суддзя Міранюк адпрэчыў мой пазоў, сказаўшы, што артыкул 226 Кодэкса аб працы, які абавязвае наймальніка аддаць грошы за пранне спецвопраткі, мыла і ваксу працаўніку ў выпадку, калі ён выдаткоўваўся на іх сам, мае рэкамендацыйны характар”, — патлумачыў спадар Варвашэвіч.  

Рыгор Варвашэвіч збіраецца падаць касацыйную скаргу ў абласны суд.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

21:33Сям’я невядомых беларускіх апазіцыянераў просіць прытулку ў Еўропе

21:02У Гродна прафесар з сям’ёй зладзіў пікет у абарону навучання па-беларуску

20:31На Віцебшчыне тапельцамі робяцца нецвярозыя і немаладыя мужчыны

19:47У Гомелі кіроўца збіў жанчыну з дзіцём

19:34З лабараторыі “Новак” вынеслі кампутары дзеля пазапланавай праверкі

18:57У Мінску пачала працаваць служба сацыяльнага таксі

18:35Франак Вячорка гатовы змагацца ў судзе за права зноў стаць студэнтам

17:59У Маскве звольнены міліцыянт, чые падначаленыя згвалтавалі беларуску

17:25Мінск далучыцца да арганізацыі "Еўрапейскія гарады супраць наркотыкаў"

16:54Рой Мядзведзеў: Нападам на амбасаду адпомсцілі за “Хроснага бацьку"

16:42Фінал "Скуранога мяча" пройдзе ў Наваполацку і Гродне

15:56Першыя шматпавярховыя будынкі за МКАД з'явяцца ў 2012 годзе

15:45У Брэсцкай вобласці за купальны сезон патанулі амаль 130 чалавек

15:29Мужчыны трацяць на касметыку больш за жанчын

14:45Ад выкіду аміяку на "Савушкіным прадукце" пацярпелі 2 чалавекі

14:40Лукашэнка адмяніў ліцэнзаванне турпаслуг і службаў знаёмстваў

14:19Злачыннасць ў Еўропу цягнецца з Расіі ды краін былога СССР

13:59Фестывалі на выходных пройдуць без дажджоў

13:18Абаронцы Хімкінскага лесу: “Гэта не наш метад, у нас выключна мірныя акцыі”

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>